ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2022, 12:26

Спрошчанае атрыманне пасведчання на права жыхарства для прыбалтыйцаў і палякаў разглядаюць у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спрошчанае атрыманне пасведчання на права на жыхарства для прыбалтыйцаў і палякаў разглядаюць у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Увядзенне ў красавіку бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян Латвіі, Літвы і Польшчы дазволіла больш як 164 тыс. чалавек наведаць нашу краіну. Разам з тым павялічылася колькасць зваротаў у раённыя АУС па пытаннях пастаяннага пражывання ў Беларусі. Асабліва гэта датычыцца тых іншаземцаў, у якіх ёсць беларускія карані. Гэта людзі, якія раней знаходзіліся ў беларускім грамадзянстве, маюць падставы для яго набыцця ў парадку рэгістрацыі, з'яўляюцца беларусамі або ідэнтыфікуюць сябе з імі, іх нашчадкамі.

У ведамстве адзначылі, што заканадаўства Беларусі прадугледжвае магчымасць атрымання адпаведнага дазволу для пастаяннага пражывання названай катэгорыяй іншаземцаў. Цяпер МУС прапрацоўвае пытанне аб спрашчэнні працэдуры выдачы пасведчання на права жыхарства грамадзянам Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы, у якіх ёсць беларускія карані. Размова ідзе ў тым ліку аб скарачэнні тэрміну гэтай адміністрацыйнай працэдуры да аднаго месяца.

Гэта створыць больш спрыяльныя ўмовы для ўезду, доўгатэрміновага знаходжання і інтэграцыі грамадзян гэтых краін у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі