ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2023, 16:22

Спецыяліст расказала, ці будуць рэалізоўвацца новыя катэгорыі тавараў праз інтэрнэт-магазіны

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ці будуць рэалізоўвацца новыя катэгорыі тавараў праз інтэрнэт-магазіны, расказала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Іна Гаўрыльчык
Іна Гаўрыльчык

"Работа па ўвядзенні ў абарот інтэрнэт-магазінаў новых відаў тавараў МАРГ вядзецца і шырока абмяркоўваецца. Якраз з апошняга - гэта продаж лякарстваў праз інтэрнэт-аптэкі. Гэты напрамак прапрацоўваўся ўжо і даў станоўчы вынік. Цяпер ужо рыхтуецца праект нарматыўнага прававога акта, каб урэгуляваць гэта пытанне. Хутчэй за ўсё не ўсе лекавыя сродкі будуць прадавацца праз інтэрнэт, але рашэнні тут прымае Міністэрства аховы здароўя", - сказала Іна Гаўрыльчык.

Яна дадала, што час ад часу ўзнікаюць прапановы па ўвядзенні ў інтэрнэт-гандаль і іншых тавараў, напрыклад, для спартыўнага харчавання. Паводле яе слоў, у гэтым сегменце напрацоўваецца практыка і, магчыма, таксама будзе пашыраны пералік.

"Адзначу, што забароны на рэалізацыю інтэрнэт-магазінамі пэўных тавараў з'явіліся не проста так. Як правіла, гэта звязана з немагчымасцю забяспечыць бяспеку для спажыўца. Напрыклад, не заўсёды можна пракантраляваць узрост асобы, якая заказвае алкаголь. Такім чынам, тут можна давяраць толькі добрасумленнасці прадаўцоў, але, з пункту гледжання абароны правоў спажыўцоў, у інтэрнэт-гандлі яшчэ не адпрацаваны гэтыя працэсы", - растлумачыла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ.

Спецыяліст падкрэсліла, што абмеркаванні наконт магчымасці выключэння або ўключэння нейкіх дадатковых тавараў у пералік рэалізуемых інтэрнэт-магазінамі будуць весціся. Як правіла, гэта адбываецца з улікам абмеркаванняў праз Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, дзе грамадскасць заўсёды можа паўдзельнічаць і выказаць сваё меркаванне.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі