
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 8 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер уначы будзе невялікая, а ўдзень пераменная воблачнасць. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў уначы слабы, удзень 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, а месцамі - плюс 15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 22-28 градусаў, а па паўднёвым усходзе ў некаторых раёнах - да плюс 20-21 градуса.
Сіноптыкі папярэдзілі, што на большай частцы тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас). Аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.-0-