
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слабы туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 26 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Месцамі прагназуюцца невялікія ападкі (снег, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3-8 м/с. Уначы тэмпература паветра - ад 0 да 6 градусаў марозу. Удзень тэмпература паветра складзе мінус 3 - плюс 2 градусы.-0-