ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 09:18

СК: гаварыць аб дакладнай колькасці загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК дачасна

Скрыншот відэа СК
Скрыншот відэа СК

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаварыць аб дакладнай колькасці загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК дачасна. Аб гэтым заявіў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі.

Супрацоўнікі Следчага камітэта працуюць на месцы здарэння на тэрыторыі Светлагорскага ЦКК. Следчыя дапытваюць інжынерна-тэхнічных работнікаў камбіната і кіруючых супрацоўнікаў, задзейнічаных на вытворчасці. Забіраецца дакументацыя, якая рэгламентуе правядзенне вытворчых і рамонтных работ, табелі рабочага часу і іншая неабходная для следства дакументацыя.

"Праведзены частковы візуальны агляд лакацыі здарэння, на якой устаранёны наступствы ўзрыву і знойдзены фрагменты чалавечых астанкаў. Частка тэрыторыі яшчэ недаступная для паўнацэннага агляду. Цяпер гаварыць аб дакладнай колькасці пацярпелых і загінулых дачасна", - сказаў Аляксандр Сухадольскі.

Пасля нейтралізацыі наступстваў узрыву следчыя будуць дапушчаны да месца здарэння і правядуць агляд усёй тэрыторыі, дзе будзе дасканала зафіксавана следавая карціна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі