ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2022, 15:26

Сям'я падлетка з Латвіі, які ўзяў інтэрв'ю ў Лукашэнкі, атрымае ў Беларусі біяметрычныя пашпарты

Сям'я Ільі Карозы
Сям'я Ільі Карозы

5 жніўня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я Ільі Карозы, якая была вымушана пакінуць Латвію пасля інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на "Славянскім базары", сёння атрымала даведкі аб набыцці беларускага грамадзянства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Даведкі аб набыцці беларускага грамадзянства выдалі ўсёй сям'і. Галоўныя дакументы - пашпарты - яшчэ рыхтуюцца, іх плануюць уручыць гэтымі днямі ва ўрачыстай абстаноўцы. "Маці і трое дзяцей падалі дакументы на атрыманне грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі. УУС Віцебскага аблвыканкама было прынята рашэнне аб тым, каб даць гэта грамадзянства. Уручаныя ім даведкі аб набыцці беларускага грамадзянства даюць сям'і права звярнуцца за выдачай пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Цяпер яны праходзяць фатаграфаванне, аплачваюць дзяржпошліну. У бліжэйшы час біяметрычныя пашпарты будуць выдадзены", - расказалі ва УУС.

Рэзананснае інтэрв'ю студэнта рыжскай дзіцячай Акадэміі радыё і тэлебачання, заснавальнікам якой з'яўляецца бабуля Ільі Надзея Бухарына, адбылося ў дзень адкрыцця "Славянскага базару", 14 ліпеня. З-за скандалу, які адбыўся ў Латвіі, уся сям'я Ільі Карозы была вымушана пераехаць у Беларусь. Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта і мясцовай улады яны змаглі перавезці сюды свае рэчы і апаратуру акадэміі. Саму ўстанову ў Рызе закрылі, яе стваральнікі плануюць зрабіць новы праект у нашай краіне, запусціўшы яго ў Віцебску. Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вучням акадэміі і іх бацькам прадаставяць беларускае грамадзянства па паскоранай праграме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі