
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіноптыкі папярэдзілі аб чырвоным узроўні пажарнай небяспекі 30 мая - 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак - чацвер, 30 мая - 1 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, а 31 мая і 1 чэрвеня месцамі і па Мінскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас).
Як паведамлялася, забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ва ўсіх раёнах Беларусі.-0-