ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2023, 14:47

Швед на ўручэнні пашпартоў школьнікам: ганарыцеся Радзімай, якая вас абараняе

Андрэй Швед
Андрэй Швед

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны пракурор Андрэй Швед на ўручэнні пашпартоў грамадзян Беларусі дзецям пракурорскіх работнікаў і работнікаў пракуратуры заклікаў ганарыцца сваёй краінай, пад абаронай якой яны знаходзяцца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты дзень вельмі важны. Гэта планка сталення: крок за крокам вы ўваходзіце ў дарослае жыццё, - сказаў Андрэй Швед. - Памятайце гэты дзень. Ганарыцеся тым, што вы грамадзяне нашай краіны, таму што Беларусь - адна з найцудоўнейшых мясцін на зямлі. Калі вы пабываеце ў іншых краінах, калі будзе магчымасць параўнаць, вы зразумееце, што няма большага шчасця, чым шлях дадому, на Радзіму, да сваіх родных і блізкіх".

Генпракурор падкрэсліў, што маладому пакаленню ўручаецца важны дакумент, які засведчвае асобу. "Але ён не толькі будзе засведчваць вашу асобу, ён будзе яшчэ раз падкрэсліваць, што вы - грамадзяне нашай краіны. Калі адкрыеце гэты дакумент, вы ўбачыце, што пашпарт з'яўляецца ўласнасцю Беларусі і што вы знаходзіцеся пад абаронай рэспублікі", - адзначыў ён.

Андрэй Швед дадаў, што бацькі школьнікаў, якія атрымалі сёння пашпарты, абараняюць грамадзян краіны ад імя Рэспублікі Беларусь, ахоўваюць суверэнітэт, падтрымліваюць спакой на вуліцы. "За гэтым дакументам, які вы сёння атрымалі, стаіць карпатлівая праца тысяч людзей. Памятайце, што вашы маці і бацькі - гэта тыя людзі, якія абараняюць усіх нас", - падкрэсліў ён.

Генпракурор таксама адзначыў, што амаль 30 гадоў краіна жыве як незалежная суверэнная дзяржава. "Упершыню за многія сотні, а можа, тысячы гадоў, як сказаў кіраўнік дзяржавы, нам пашчасціла без крыві, без узрушэнняў жыць на гэтым кавалачку зямлі, дадзеным Богам", - сказаў ён.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Пасля гэтага ўдзельнікі цырымоніі наведалі музей з экскурсіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі