ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2021, 10:48

Шчокін: Беларусь стала на шлях духоўнага ачышчэння праз пазбаўленне ад антынародных сімвалаў

Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва
Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь канчаткова стала на шлях духоўнага ачышчэння ў тым ліку праз пазбаўленне ад антыгістарычных і антынародных сімвалаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

"Інтэнсіўнае грамадскае абмеркаванне новага канстытуцыйнага праекта, удасканаленне сістэмы дзяржаўнага кіравання, кадравай палітыкі і эфектыўнасць работы дзяржслужбы сведчаць аб зацікаўленасці разважлівай часткі грамадзян у вырашэнні вострых пытанняў і планамернай, паслядоўнай і зладжанай рабоце ўсіх органаў улады ў краіне. На фоне ўсіх дзяржаўна-грамадскіх працэсаў важным і знакавым для Беларусі з'яўляецца падпісаны Прэзідэнтам закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму", у якім пашыраны змест тэрміна "нацысцкая сімволіка і атрыбутыка". Лічу, што падпісаннем гэтага закона завершаны важны і няпросты гістарычны этап у станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці. Беларусь канчаткова стала на шлях духоўнага ачышчэння, у тым ліку праз пазбаўленне ад антыгістарычных і антынародных сімвалаў", - адзначыў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, на фоне аздараўленчага працэсу беларускага грамадства некаторыя з апошніх сіл з мэтай разгайдаць сітуацыю ўжо сталі вяшчаць пра нібыта фарміраванне нейкага новага "палітычнага рэжыму". "Беларуская мадэль дзяржаўнасці вытрымала свой гістарычны экзамен і філігранна прайшла ўсе сацыяльна-палітычныя перыпетыі. Прэзідэнт неаднаразова заяўляў, што ломкі дзяржавы не дапусціць. Цяпер ідзе карпатлівая, комплексная і тонкая работа органаў дзяржаўнага кіравання ва ўзаемадзеянні з беларускім грамадствам над удасканаленнем заканадаўства і давядзеннем некаторых працэсаў, пачатых у канцы 90-х гадоў, да лагічнага завяршэння", - падкрэсліў палітолаг.

Ён упэўнены, што падпісаны закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" стаў яркім прыкладам для ўсяго цывілізаванага грамадства ў барацьбе з "фашыствуючай дэмакратыяй", своеасаблівым метадычным дапаможнікам па процідзеянні экстрэмізму, махроваму нацыяналізму і дзяржаўнаму тэрарызму.

"Гэты закон паказаў сталасць беларускага грамадства, адказнасць дзяржавы за лёс народа, а таксама гістарычнай памяці і праўды. Канчаткова пастаўлены гістарычны канстытуіруючы шчыт-бар'ер стратэгічнага значэння. Беларусь першая ў XXI стагоддзі з краін сусветнай супольнасці пераадолела ўвесь цяжар "дэмакратычнага калектыўнага Захаду" і знайшла ў сабе сілы ўнутрана ачысціцца ад ілжывых каштоўнасцей і сацыяльнага фальшу, - разважае кандыдат філасофскіх навук. - Сёння можна лічыць, што Беларусь маральна аказалася вышэйшай за ўвесь калектыўны Захад. Гістарычную значнасць закона "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" нам яшчэ трэба будзе ацаніць. Але адно ўжо будзе нязменным - першы Прэзідэнт Беларусі заклаў прынцыпова новую традыцыю ў сусветнай палітычнай думцы і ў ідэалогіі развіцця дзяржаўнасці XXI стагоддзя. Сусветнай супольнасці трэба будзе з гэтым лічыцца. Беларусь адстаяла нацыянальныя інтарэсы, сваю нацыянальную ідэнтычнасць".

Мікалай Шчокін не выключае, што ў бліжэйшы час так званыя дэмакратычныя краіны, іх палітычныя эліты ў якасці помсты пачнуць глыбокаэшаланаваную кампанію па цкаванні кіраўніка дзяржавы і ў цэлым краіны. "Беларусь зрабіла свой выбар на карысць захавання суверэннасці, гістарычных традыцый і ясных ужо для ўсіх перспектыў. Зразумела, чакаецца шмат работы па ўдасканаленні заканадаўства і прымушэнні апазіцыі выконваць законы. Для ўсіх павінна быць відавочным, што дэкрэт "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" і закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму" замацоўваюць асновы канстытуцыйнага ладу і беларускай дзяржаўнасці", - рэзюмаваў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі