
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь была і застаецца верным саюзнікам і надзейным партнёрам Расіі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на сустрэчы з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нашы сустрэчы апошнім часам сталі рэгулярнымі. Гэта асабліва важна ва ўмовах імклівага росту напружанасці і беспрэцэдэнтнага ўзмацнення міжнароднай канфрантацыі. Беларусь была і застаецца нашым верным саюзнікам і надзейным партнёрам", - сказаў Сяргей Шайгу.
Паводле слоў расійскага міністра абароны, Беларусь і Расія разам процістаяць калектыўнаму Захаду, які вядзе супраць дзвюх краін, па сутнасці, неаб'яўленую вайну: "Ваенная дзейнасць НАТА набыла максімальна агрэсіўную накіраванасць. Рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па павышэнні баявой гатоўнасці аб'яднаных узброеных сіл альянсу ва Усходняй Еўропе. Разгортваюцца дадатковыя воінскія кантынгенты, актывізуецца вучэбна-баявая і разведвальная дзейнасць паблізу граніц Саюзнай дзяржавы".-0-