ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2020, 18:19

Сергяенка: БРСМ - сур'ёзная кіраўніцкая школа

Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з'яўляецца сур'ёзнай кіраўніцкай школай. Такое меркаванне ў час V Пленума Цэнтральнага камітэта БРСМ выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"БРСМ - гэта сур'ёзная кіраўніцкая школа. Вы не толькі ўзначальваеце абласныя, гарадскія, раённыя арганізацыі саюза моладзі, але і з'яўляецеся рэзервам для органаў выканаўчай улады, іншых структур. У сувязі з гэтым БРСМ неабходна ўдзяліць больш сур'ёзную ўвагу падрыхтоўцы і навучанню кадраў. У радах БРСМ павінна быць сапраўды найбольш актыўная і перадавая частка нашай моладзі", - сказаў Ігар Сергяенка, звяртаючыся да ўдзельнікаў пленума.

Паводле яго слоў, з самага пачатку станаўлення арганізацыі дзяржава і асабіста Прэзідэнт заўсёды падтрымліваюць ініцыятывы БРСМ. "І вельмі важна, каб арганізацыя прадаўжала працаваць эфектыўна, плённа і сваімі справамі апраўдваць высокі давер. Сёння трэба ўдзяліць больш увагі працуючай моладзі на прадпрыемствах і ў сельскай мясцовасці. У аснове павінна быць індывідуальная работа з маладымі людзьмі. Трэба адчуваць рытм, жыць у гэтым рытме, ствараць новыя формы работы з моладдзю і актыўна ўкараняць іх у жыццё", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

У верасні бягучага года Беларусь адзначыць 100-годдзе маладзёжнага руху. "БРСМ з'яўляецца пераемнікам камсамола Беларусі. І тыя традыцыі, тыя навацыі і ўсё пазітыўнае, што было ў камсамоле, трэба прадаўжаць браць на ўзбраенне, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Вялікі плюс вам за адраджэнне студатрадаўскага руху".

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў пленума на 75-годдзі Вялікай Перамогі. "БРСМ нямала зрабіў у юбілейны год вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вашы патрыятычныя ініцыятывы, аб якіх вы сёння гаварылі, трэба развіваць, і яны будуць падтрыманы. Тут поле дзейнасці самае шырокае: і на ўзроўні рэспублікі, і ў горадзе Мінску, і ў рэгіёнах, - сказаў ён моладзі. - Да гісторыі трэба ставіцца беражліва, напаўняць і насычаць яе новымі даследчымі работамі, новымі фактамі подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькаў. І ў гэтыя патрыятычныя акцыі неабходна ўключаць новую моладзь, у першую чаргу піянерыю. Бо, па сутнасці, заўтра гэтыя хлопцы і дзяўчаты стануць членамі БРСМ".

Ігар Сергяенка высока ацаніў уклад БРСМ у электаральную кампанію-2019, адзначыўшы, што шэсць прадстаўнікоў саюза моладзі выбраны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. "2020-ы - год прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, і тут патэнцыял БРСМ будзе асабліва запатрабаваны, - заявіў ён. - Сёння барацьба за розумы, за моладзь адбываецца ў інфармацыйнай прасторы, з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій. Таму неабходна працаваць на папярэджанне. Вам трэба выхоўваць сваіх лідараў меркаванняў і даваць дастойны адпор тым, хто прадаўжае ліць бруд на нашу краіну і наш народ".

Сёння ў Мінску прайшоў V Пленум Цэнтральнага камітэта БРСМ. У ім разам з моладдзю прынялі ўдзел кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў - каманда саюза моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі