
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Законапраект прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 15 сакавіка.
Законапраект прыводзіцца ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, рэгламентуюцца пытанні, звязаныя з прыняццем рашэнняў Усебеларускім народным сходам. Замацоўваецца прынцып лічбавізацыі нарматворчай дзейнасці. Акрамя таго, прадугледжваецца правіла аб тым, што змяненне заканадаўчага акта дапускаецца не часцей за адзін раз у два гады, а змяненне іншага нарматыўнага прававога акта - не часцей за адзін раз у год, і інш.-0-