
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі апошнім часам землетрасенняў не зафіксавана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала загадчыца аддзела апрацоўкі і аналізу даных маніторынгу Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Таццяна Аронава.
У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што на тэрыторыі Беларусі 21 мая адбылося землетрасенне магнітудай 4,2 у раёне Ліды і Навагрудка. "Адзіная краіна, якая зафіксавала гэту з'яву, - Германія, служба "Геафон". Ніводная іншая краіна аб гэтым нічога не сказала, і беларускія сейсмічныя станцыі не зарэгістравалі гэту падзею. Мы прагледзелі ўсе запісы на нашай тэрыторыі і іншых краін - гэтых звестак няма нідзе. Або гэта інфармацыя памылковая, або размешчана спецыяльна, каб увесці ў зман грамадскасць", - растлумачыла Таццяна Аронава.
Раней спецыялісты цэнтра паведамлялі, што Беларусь знаходзіцца на захадзе старажытнай Усходне-Еўрапейскай платформы, а гэта даволі слабаактыўны рэгіён. Менавіта таму ў краіне не можа быць моцных землетрасенняў. Максімальна магчымая магнітуда - 4,5.-0-