ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2022, 15:28

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на дзясятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праектам закона ўдакладняюцца мэты дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пашыраюцца паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў частцы рэалізацыі асобных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч.

Акрамя таго, замацоўваецца новы напрамак дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі - дзяржпадтрымка маладзёжных ініцыятыў. "Канкрэтызуюцца меры па садзейнічанні фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, пашыраюцца падыходы да аказання падтрымкі маладзёжных грамадскіх арганізацый, абнаўляецца паняційны апарат закона", - дадаў сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі