ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2021, 19:56

Саўмін вызначыў парадак работы цэнтралізаванай інфасістэмы аховы здароўя

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак функцыянавання і выкарыстання цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 267 ад 13 мая 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пад медыцынскай інфармацыйнай сістэмай разумеецца сістэма, прызначаная для апрацоўкі, збору, захоўвання і пошуку электроннай медыцынскай карты пацыента. Вызначана, што дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя будуць падключацца да цэнтральнай сістэмы яе аператарам на бязвыплатнай аснове.

Цэнтралізаваная інфасістэма будзе ўключаць партал аховы здароўя, інтэрфейсы карыстальнікаў, уключаючы версію для мабільных устройстваў, электронную медыцынскую карту пацыента, сістэму падтрымкі прыняцця клінічных рашэнняў, адзіную сістэму накіраванняў пацыентаў, захоўванне, аналіз і візуалізацыю медыцынскіх выяў, кіраванне чэргамі, запіс на прыём і выклік дадому медыцынскага работніка, электронны рэцэпт. Таксама ў яе ўвойдуць лабараторная і радыялагічная інфармацыйныя сістэмы, сістэма аптэк арганізацыі аховы здароўя, пашпарты арганізацыі, рэгістры па розных аспектах аховы здароўя, улік медыцынскай тэхнікі і іншыя падсістэмы.

Карыстальнікамі інфасістэмы будуць арганізацыі аховы здароўя і пацыенты. Міністэрству аховы здароўя неабходна вызначыць тэрміны і парадак падключэння арганізацый аховы здароўя да цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы.

Пастанова ўступае ў сілу з 23 ліпеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі