ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 09:04

Саўмін удакладніў правілы аказання паслуг электрасувязі

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад удакладніў правілы аказання паслуг электрасувязі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 верасня 2022 года нумар 645, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Правіламі вызначаны парадак заключэння і выканання дагавора аб аказанні паслуг, а таксама падставы для прыпынення, скасавання дагавора, правы, абавязкі і адказнасць аператара электрасувязі, пастаўшчыка паслуг і абанента, парадак і форма аплаты за аказаныя паслугі. Таксама абазначаны асаблівасці аказання паслуг стацыянарнай электрасувязі з выдзяленнем абаненцкага нумара, паслуг тэлеграфнай сувязі, парадак аказання паслугі пераносу абаненцкага нумара (нумароў) сеткі сотавай рухомай электрасувязі.

Дзеянне правіл не распаўсюджваецца на аказанне паслуг з дапамогай сетак спецыяльнага назначэння, прызначаных для забеспячэння патрэб дзяржаўнага кіравання, нацыянальнай бяспекі, аховы правапарадку, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама выдзеленых і тэхналагічных сетак, якія не маюць выхаду на сетку агульнага карыстання.

Скарэкціраваны таксама пералік паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Акрамя таго, вызначаны пералік універсальных паслуг электрасувязі. У яго ўключаны паслугі па прадастаўленні мясцовага, міжгародняга і міжнароднага тэлефоннага злучэння, перадачы даных, па трансляцыі тэлевізійных праграм.

Пастанова ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі