ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2022, 19:19

Санітарна-эпідэміялагічны нагляд за найбольш рызыкоўнай прадукцыяй узмоцняць у ЕАЭС

23 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У дзяржаўны санітарна-эпідэміялагічны нагляд краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўводзяцца прынцыпы ацэнкі рызыкі. Адпаведныя змяненні ў парадак правядзення дзяржаўнага санітарна-эпідэміялагічнага нагляду на мытнай граніцы і мытнай тэрыторыі ЕАЭС унесены на праведзеным у Маскве пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведаміла на брыфінгу па яго выніках афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта дасць магчымасць пазбегнуць негатыўнага ўздзеяння на арганізм чалавека пры ўжыванні або выкарыстанні прадукцыі з найбольш рызыкоўных груп; устанавіць найбольш рызыкоўныя групы прадукцыі, узмацніць за ёю нагляд; знізіць адміністрацыйную нагрузку на вытворцаў і пастаўшчыкоў прадукцыі", - растлумачыла Ія Малкіна мэты прынятага рашэння.

Усяго на пасяджэнні Савета ЕЭК было разгледжана 60 пытанняў. Беларусь на ім прадстаўляў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Наступнае пасяджэнне вырашана правесці 7 кастрычніка ў рэжыме відэаканферэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі