ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2021, 16:19

Саюзныя парламентарыі прапанавалі фінансаваць рэабілітацыю пасля COVID-19 з бюджэту СД

Фота Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
Фота Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі

22 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ініцыявалі арганізаваць мерапрыемствы па медыцынскай рэабілітацыі грамадзян, якія перанеслі COVID-19, і фінансаваць іх з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сходу па выніках праведзенага сёння ў Калінінградзе пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

"Падкрэсліваючы актуальнасць дзейнасці па правядзенні комплекснай рэабілітацыі грамадзян, якія перанеслі COVID-19, дэпутаты рэкамендавалі міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Расіі разгледзець магчымасць распрацоўкі мерапрыемства Саюзнай дзяржавы па арганізацыі медыцынскай рэабілітацыі пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі, - адзначылі ў прэс-службе. - Фінансаванне такога мерапрыемства прапанавана пачаць з 2023 года".

На пасяджэнні была прадстаўлена інфармацыя аб асноўных формах і метадах работы па арганізацыі медыцынскай рэабілітацыі пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі ў медыцынскіх лячэбна-аздараўленчых установах Беларусі і Расіі. "Парламентарыі адзначылі станоўчы вопыт правядзення такой работы ў лячэбна-аздараўленчай установе "Сосны" і на базе санаторна-курортнай арганізацыі "Санаторый "Янтарны бераг", - заявілі ў прэс-службе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Камісіі Паламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Алена Афанасьева, намеснік старшыні Людміла Макарына-Кібак, члены камісіі Людміла Канановіч і Віктар Лісковіч, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі, Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Федэральнага агенцтва па турызме РФ, урада Калінінградскай вобласці, Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе, а таксама кіраўнікі лячэбна-аздараўленчых устаноў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі