ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 кастрычніка 2022, 19:57

"Рубяжы Саюзнай дзяржавы": форум па пытаннях бяспекі прайшоў у Светлагорску

Фота з архіва
Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум па пытаннях бяспекі і супрацоўніцтва Беларусі і Расіі "Рубяжы Саюзнай дзяржавы" прайшоў 4-5 кастрычніка ў Светлагорску Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у ходзе сесіі форуму "Бяспека Саюзнай дзяржавы: міжнародны кантэкст" выступіў на тэму "Міграцыйная палітыка Саюзнай дзяржавы: выклікі, задачы, прапановы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Сенатар агучыў пагрозы сусветнага харчовага крызісу, які можа справакаваць новы ўсплёск міграцыйнай актыўнасці з-за санкцыйнай палітыкі ЗША і ЕС, а таксама рызыкі ў галіне забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы ў сувязі з гэтым.

Сяргей Рачкоў таксама ахарактарызаваў інструменты рэгулявання міграцыйных працэсаў у Беларусі і Расіі, працэс фарміравання міграцыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, спыніўся на пытаннях рэалізацыі Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Парламентарый адзначыў, што за апошнія гады органамі дзяржаўнай улады Беларусі праведзена планамерная работа па абнаўленні дзеючага прававога рэгулявання ў галіне міграцыі. Пры гэтым можна канстатаваць накіраванасць на ўзмацненне кантрольных механізмаў, укараненне новых тэхналогій і інструментаў, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання ў сферы міграцыі.

"Беларускія парламентарыі пры правядзенні работы па ўдасканаленні заканадаўства ўлічваюць правапрымяняльную практыку, зменлівыя знешнія фактары (пандэмія, санкцыі), перадавы міжнародны вопыт і мадэльныя акты, распрацаваныя ў гэтай сферы парламенцкімі асамблеямі СНД і АДКБ. Заканадаўцы Беларусі прадаўжаюць удасканаленне прававога рэгулявання. Так, на заключнай стадыі падрыхтоўкі ў беларускім парламенце знаходзіцца новая рэдакцыя закона "Аб знешняй працоўнай міграцыі", - падкрэсліў сенатар.

Узмацненне міграцыйнага націску, міграцыйныя крызісы, якія былі, складанасці ў барацьбе са злоўжываннямі з боку мігрантаў, змяненне крымінагеннай абстаноўкі, узмацненне сацыяльнай напружанасці, а таксама іншыя фактары абумоўліваюць неабходнасць карэкціроўкі дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі, абнаўлення інструментарыя процідзеяння незаконнай міграцыі як у Расіі, так і ў Беларусі. У сувязі з гэтым Сяргей Рачкоў агучыў шэраг прапаноў, у тым ліку аб неабходнасці на пляцоўках Саюзнай дзяржавы з прыцягненнем міжнародных экспертаў дэталёва абмяркоўваць праблемы лічбавай трансфармацыі дакументаабароту ў сферы міграцыйных паслуг і ўдасканалення сістэмы ўнутранай міграцыі, увесці практыку ўдзелу парламентарыяў Беларусі і Расіі ў пасяджэннях галіновых органаў Саюзнай дзяржавы па пытаннях міграцыі, прадоўжыць удзел міжнародных экспертаў і прадстаўнікоў нацыянальных міграцыйных ведамстваў у пасяджэннях камісій Парламенцкага сходу і іх выступленні па найбольш актуальных пытаннях сучаснага міграцыйнага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі