
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі тыдзень турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі праходзіць ва ўстановах адукацыі краіны з 25 па 31 мая. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале, паведамляе БЕЛТА.
Тыдзень прысвечаны Году міру і стварэння і арыентаваны на ўзмацненне работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў нацыянальнай самасвядомасці, павагі да духоўнай культуры, дасягненняў і гісторыі свайго народа праз турысцка-краязнаўчыя і экскурсійныя мерапрыемствы. Для гэтага ў адукацыйным працэсе прадугледжваецца выкарыстоўваць увесь патэнцыял турызму, краязнаўства, а таксама экскурсій: паходы, экспедыцыі, сустрэчы з удзельнікамі вывучаемых падзей, работа з архівамі і фондамі музеяў.
Арганізатарам мерапрыемства стаў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.-0-