ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 23 мая 2022
Мінск Малавоблачна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2021, 16:09

Рэспубліканскі інфапраект "Пра валанцёрства" ў снежні раскажа аб дапамозе дзецям

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каб развіваць валанцёрства ў Беларусі больш сістэмна, рэалізуецца інфармацыйны праект, які расказвае аб усіх напрамках гэтай работы і магчымасцях удзелу ў ёй. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам выконваючая абавязкі начальніка Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра Вікторыя Захарэўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя Захарэўская адзначыла: валанцёрская работа набірае абароты, але часта развіваецца стыхійна, таму Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр акрамя іншага займаецца інфармацыйна-растлумачальнай работай, каб зрабіць гэту дзейнасць больш сістэмнай.

"Напрыклад, інфармацыйна-асветніцкі праект "Пра валанцёрства" ў сацыяльных сетках. Ён стартаваў у лістападзе, і плануецца, што кожны месяц будзе прысвечаны пэўнаму напрамку валанцёрскай дзейнасці. Снежань прысвецім тэме дапамогі дзецям", - падзялілася яна планамі.

З 8 снежня ў партнёрстве з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Максіма Горкага запланаваны дабрачынныя паказы спектакляў для дзяцей з сацыяльных устаноў і маламаёмных сем'яў. Валанцёры будуць не толькі суправаджаць дзяцей на свяце, але і правядуць для юных гледачоў забаўляльную праграму перад паказам.

4 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра, узнагародзяць лепшых у гэтай сферы.

Галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Рубанік дадала: у гэтым годзе асаблівая ўвага ўдзелена ўключэнню падлеткаў і моладзі ў валанцёрства, выяўленню і навучанню лідараў, распрацоўцы праграм, арганізацыі анлайн- і афлайн-праектаў. Установы адукацыі, асабліва сталічныя ВНУ - БДПУ імя Максіма Танка, БДУІР, БДЭУ, БНТУ, БДУКМ, - зусім хутка ўключацца ў дабрачынную акцыю "Нашы дзеці", якая стартуе 14 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі