ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 29 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 12:40

Рапота: галасаванне ў Беларусі праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам

Рыгор Рапота
Рыгор Рапота

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галасаванне ў Беларусі праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Такое меркаванне журналістам выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы член місіі наглядальнікаў ад СНД Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я наведаў чатыры ўчасткі, яшчэ ў нас будуць наведванні. Па-першае, хачу адзначыць добрую ступень арганізацыі выбараў з выкананнем усіх правіл, якія ўстаноўлены і ў Канстытуцыі Беларусі, і іншымі прававымі актамі. Дастаткова інфармацыі аб кандыдатах, свабодны доступ у выбарчыя кабінкі, магчымасць канфідэнцыяльнай работы з бюлетэнямі", - сказаў Рыгор Рапота.

Дзяржсакратар асабліва адзначыў добрыя ўмовы, якія створаны ў Беларусі для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. "Такія ўмовы створаны. Ні аб якіх скаргах мы не чулі. Мы ж не толькі самі глядзім, што адбываецца на выбарчых участках, але і размаўляем з наглядальнікамі, якія тут знаходзяцца больш доўгі час. У нас меркаванне аднадушнае - тэхналагічна галасаванне арганізавана правільна, добра, у адпаведнасці з законамі Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі