
9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка збудаванняў для захоўвання тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі заканчваецца 7-8 ліпеня. І адразу пасля завяршэння гэтай работы расійскі бок пачне мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем адпаведных відаў узбраенняў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы ў цэлым аб сітуацыі ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. "Я нават сказаў бы, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш вострых пытаннях, аб якіх мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе ў адпаведнасці з планам: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Таму ўсё ў адпаведнасці з планам, усё стабільна", - сказаў расійскі лідар.
Акрамя тэматыкі бяспекі лідары дзвюх краін абмеркавалі таксама пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, ацаніўшы яго тэмпы як вельмі добрыя.-0-