ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2020, 13:53

Публічнае абмеркаванне новых законапраектаў у Беларусі набірае абароты - Іпатаў

Вадзім Іпатаў. Фота з архіва
Вадзім Іпатаў. Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. Заканадаўчая сфера Беларусі выходзіць на новы якасны этап. Замацавана абавязковая крыміналагічная экспертыза, да заканадаўчага працэсу ўсё больш далучаецца грамадскасць. Публічнае абмеркаванне новых нарматыўных актаў у Беларусі набірае абароты. Аб гэтым заявіў сёння дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў на семінары ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў 2016 годзе на сайце "Прававы форум Беларусі" было размешчана для абмеркавання толькі 22 нарматыўна-прававыя акты, то ў 2019 годзе іх было амаль у 8 разоў больш - апублікавалі больш за 170 заканадаўчых дакументаў розных відаў і тэматыкі. Дадатная дынаміка відавочная. Галоўнае, каб гэта тэндэнцыя ўмацоўвалася", - адзначыў кіраўнік НЦЗПД.

Згодна з планам законапраектнай дзейнасці на 2020 год плануецца распрацаваць 27 дакументаў, з якіх 5 законапраектаў унесены кіраўніком дзяржавы. На думку Вадзіма Іпатава, многія законы патрабуюць кадыфікацыі, напрыклад гэта датычыцца нарматыўна-прававых актаў аб ахове здароўя - іх налічваецца каля 2 тыс. Вядзецца работа над кодэксам аб архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці.

Паводле слоў Вадзіма Іпатава, у Беларусі склалася збалансаваная і кампактная сістэма заканадаўства. За гады незалежнасці краіны было прынята больш за 3 тыс. законаў і сёння дзейнічаюць 2 тыс. 100, з якіх каля 270 з'яўляюцца праварэгулюючымі, астатнія датычацца ўнясення змяненняў і дапаўненняў, а таксама ратыфікацый дагавораў.

Цяпер заканатворчы працэс характарызуецца стройнасцю, лагічнасцю і паслядоўнасцю. Разгляд законапраектаў у парламенце павінен ажыццяўляцца на працягу не больш як аднаго года. Гэта дае магчымасць забяспечыць адпаведнасць прымаемых законаў надзённым запатрабаванням грамадства і дзяржавы, адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі