ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 29 сакавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2020, 19:53

Пры разводзе з 1 ліпеня будуць у абавязковым парадку прапаноўваць прымірыцца з дапамогай медыятара

Алег Сліжэўскі
Алег Сліжэўскі

24 студзеня, Мінск /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. Сямейную пару пры разводзе ў судзе або загсе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць аб магчымасці прымірыцца з дапамогай медыятара. Гэта замацавана ў новым Законе нумар 277-3, які падпісаны Прэзідэнтам у снежні 2019 года і павінен уступіць у сілу 1 ліпеня. Аб гэтым міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі расказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце - інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў - гэта адзін з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны. "У час такога ўзаемадзеяння ў пары будзе магчымасць яшчэ раз пашукаць варыянты кампрамісаў, дасягнення згоды. Пры гэтым прынцып добраахвотнасці захоўваецца: кожны вырашае сам, ці спрабаваць звяртацца да медыятара", - адзначыў міністр.

Паводле слоў Алега Сліжэўскага, гаварыць аб тым, што медыяцыя трывала ўвайшла ў сферу вырашэння канфліктаў пакуль дачасна: ёсць яшчэ пэўны недавер да гэтага інстытута. Неабходна далейшае інфармаванне грамадства аб яго перавагах, таму і былі ўнесены змяненні ў заканадаўства.

Міністр дадаў: новаўвядзеннем з'яўляецца і тое, што бакі змогуць звяртацца да медыятара на любой стадыі грамадзянскага і гаспадарчага судаводства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі