Сцяг Панядзелак, 24 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2023, 11:52

Прэзідэнт Узбекістана - беларусам: у гэты складаны час трэба адзін аднаго падтрымліваць

22 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Узбекістан здаўна мае асаблівыя, добрыя адносіны з Беларуссю. Гэта адзначыў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, наведваючы выстаўку Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" у Ташкенце на святочных урачыстасцях, прысвечаных Наўрузу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мерапрыемстве ў галоўным парку сталіцы "Янгі Узбекістон" (Новы Узбекістан) узбекскі лідар сустрэўся са старшынёй Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" Галінай Татарэнка.

"Беларусаў мы вельмі любім. У нас здаўна асаблівыя, добрыя адносіны з Беларуссю. Вы, напэўна, бачыце, заўважаеце гэта", - падкрэсліў Шаўкат Мірзіёеў, звяртаючыся да беларускіх прадстаўнікоў.

Прэзідэнт Узбекістана звярнуў увагу на важнасць міру ў цяперашніх няпростых умовах: "Галоўнае, каб ва ўсім свеце быў мір. У гэты складаны час мы павінны адзін аднаго падтрымліваць, жыць у міры і спакоі. А я буду рабіць усё, каб мы ва Узбекістане жылі ў міры, як у адной сям'і".

"Здароўя вам і са святам", - пажадаў беларусам узбекскі лідар.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары сустрэлі Прэзідэнта Узбекістана з хлебам-соллю і беларускай песняй.

У Ташкенце і па ўсім Узбекістане 21 сакавіка прайшлі ўрачыстасці з нагоды Наўруза. Адным з іх было святочнае мерапрыемства ў парку "Янгі Узбекістон", якое прайшло з удзелам Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Ён агледзеў выстаўкі нацыянальных культурных цэнтраў і народных промыслаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі