ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 14:05

Прававы турнір для старшакласнікаў "Сіла закона" стартаваў у Беларусі

Фота БРСМ
Фота БРСМ

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 1 снежня стартаваў II Рэспубліканскі прававы турнір для старшакласнікаў "Сіла закона", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца вучні 9-11-х класаў. Інтэлектуальнае спаборніцтва, прысвечанае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і накіраванае на яе паглыбленае вывучэнне, пройдзе ў тры туры: першы (раённы) - з 1 па 6 снежня ва ўстановах адукацыі; у фармаце анлайн-тэсціравання на Дзіцячым прававым сайце пройдуць абласны (Мінскі гарадскі) і рэспубліканскі туры. У другім туры, 14 снежня, прымуць удзел па адным пераможцы ў кожнай катэгорыі (3 удзельнікі) ад раёнаў кожнай вобласці і кожнага раёна Мінска.

"У першым туры трэба будзе адказаць на 40 пытанняў, якія датычацца Асноўнага закона краіны, у астатніх - па 30 заданняў. На іх выкананне адводзіцца не больш за гадзіну. Пры гэтым у кожным пытанні прадугледжаны адзін або некалькі правільных варыянтаў адказу, - расказалі арганізатары. - Упэўнены, што, як і ў мінулым годзе, дзеці актыўна падключацца да ўдзелу ў прававым турніры".

Імёны пераможцаў назавуць 21 снежня па выніках рэспубліканскага фіналу. У ім прымуць удзел па адным удзельніку кожнай катэгорыі ад вобласці і Мінска, якія занялі першыя месцы ў другім туры.

У Беларусі на дзяржаўным узроўні ўдзяляецца вялікая ўвага фарміраванню прававой культуры грамадзян, у тым ліку дзяцей і моладзі, адзначылі арганізатары. Важна закладваць разуменне прававых асноў, а таксама неабходнасць выканання законаў як мага раней. Таму рэалізуецца шэраг сумесных праектаў па гэтым напрамку, сярод якіх рэспубліканскі Прававы турнір "Сіла закона" адзін з найбольш маштабных.

Мэты праекта - прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства; прапаганда прававой культуры; паглыбленне ведаў і ўменняў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх; актывізацыя грамадскасці да дзейнасці па прававой асвеце; развіццё навыкаў выкарыстання сучасных тэхналогій.

Падрыхтоўку і правядзенне II Рэспубліканскага прававога турніру для старшакласнікаў "Сіла закона" забяспечвае Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Суарганізатарамі праекта выступаюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў, Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі