ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2023, 18:03

Прафсаюзныя юрысты 26 студзеня правядуць выязныя прыёмы

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафсаюзныя юрысты 26 студзеня правядуць выязныя прыёмы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.

Больш за сотню юрыстаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі раз'едуцца па рэгіёнах, каб аказаць кваліфікаваную прававую дапамогу грамадзянам па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. У час прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучацца і пракуроры. Пад асаблівай увагай двух ведамстваў - выкананне наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў налічэння заработнай платы, а таксама ўсіх выплат, якія належаць работніку пры звальненні.

Пра час і месца прыёму ў раёне або горадзе можна даведацца па тэлефонах:

Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Міхновіч Ірына Яўгенаўна (8-0162) 53-00-10;

Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Супрунчук Святлана Русланаўна (8-0212) 26-18-89;

Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Сташук Таццяна Аляксандраўна (8-0232) 32-90-85;

Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Мельнікава Іна Уладзіміраўна (8-0152) 62-44-54;

Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў - Парафенюк Ілона Васільеўна (8-017) 356-89-37;

Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Папова Аксана Уладзіміраўна (8-017) 323-39-23;

Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - Чабатарэўская Іна Валянцінаўна (8-0222) 65-34-95.

Прыёмы праходзяць у раённых і гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў, а таксама непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. На папярэднім дні прававых прыёмаў, які праходзіў у снежні, за дапамогай да прафсаюзных спецыялістаў звярнуліся больш за 400 чалавек.

На пастаяннай аснове юрыдычную дапамогу грамадзянам аказваюць прававыя інспектары працы. Для гэтага можна звярнуцца па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы зварот або скарыстацца спецыяльным сэрвісам на інтэрнэт-партале ФПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі