
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 14 сакавіка адбылася службовая нарада пад кіраўніцтвам міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснікі міністра, начальнікі дэпартаментаў, кіраўнікі і работнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарату і цэнтральнага падпарадкавання МНС, а таксама тэрытарыяльных упраўленняў.
У пачатку мерапрыемства Вадзім Сіняўскі абазначыў бягучыя задачы, што стаяць перад МНС, а таксама праінфармаваў удзельнікаў аб пытаннях, на якіх быў зроблены акцэнт кіраўніком дзяржавы ў ходзе апошніх нарад з урадам і сілавым блокам. Размова ішла аб абстаноўцы ўнутры краіны і за яе межамі, процідзеянні санкцыйнаму націску, развіцці эканомікі краіны. Таксама міністр расказаў прысутным аб асноўных выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай і Іран.
Былі таксама разгледжаны аператыўная абстаноўка і вынікі работы органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за справаздачны перыяд. Увага была ўдзелена стану дысцыпліны і законнасці ў органах і падраздзяленнях сістэмы МНС і ходу адбору кандыдатаў для паступлення ва ўстановы адукацыі МНС у 2023 годзе.
Па выніках службовай нарады міністр паставіў задачы па прафілактыцы гібелі людзей на вадзе, папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, павышэнні ўзроўню дысцыпліны сярод асабовага складу.-0-