ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2020, 10:16

Праект "Універсітэт 3.0" прызначаны сфарміраваць у студэнтаў цікавасць да кар'еры вучонага - Карпенка

Ігар Карпенка. Фота з архіва
Ігар Карпенка. Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Універсітэт 3.0" прызначаны сфарміраваць у студэнтаў цікавасць да кар'еры вучонага, заявіў 23 студзеня міністр адукацыі Ігар Карпенка на круглым стале "Маладзёжны ўніверсітэцкі стартап-рух у галіне новых і высокіх тэхналогій", які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце напярэдадні Дня беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперыментальны праект па стварэнні ва ўстановах вышэйшай адукацыі мадэлі "Універсітэт 3.0" рэалізуецца з 2018 года. Колькасць яго ўдзельнікаў павялічваецца - сёння іх восем. "Перад універсітэтамі пастаўлена задача сфарміраваць у студэнцкай моладзі цікавасць да кар'еры вучонага і прадпрымальніка-інаватара", - адзначыў Ігар Карпенка.

Канцэпцыя "Універсітэт 3.0" была прапанавана на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з навуковай грамадскасцю ў Нацыянальнай акадэміі навук у красавіку 2017 года. Яна прадугледжвае стварэнне ва ўніверсітэтах інтэграванага адукацыйнага, навуковага і прадпрымальніцкага асяроддзя для камерцыялізацыі навуковых распрацовак, а таксама накіравана на выкананне задач па павышэнні якасці і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў.

За 2019 год у чатырох універсітэтах адкрыта падрыхтоўка па трох і спраектаваны дзве новыя спецыяльнасці інавацыйнай, вынаходніцкай і прадпрымальніцкай накіраванасці. У адукацыйны працэс уведзены больш за 50 адпаведных вучэбных дысцыплін. Перагледжана методыка адукацыйнага працэсу, выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі навучання. Плануецца адкрыццё новых спецыяльнасцей на ўзроўні дадатковай адукацыі дарослых. Укаранёны новыя элементы адукацыйнага асяроддзя для развіцця інавацыйных паводзін навучэнскай моладзі ў невучэбны час.

Разам з тым неабходна ўкараніць у адукацыйны працэс сеткавыя формы ўзаемадзеяння, дадаў міністр. У сувязі з гэтым распрацаваны і ўзгоднены з зацікаўленымі праект указа аб сеткавай форме ўзаемадзеяння, выпрацаваны адпаведныя схемы і, што немалаважна, вызначаны падыходы да фінансавання гэтай формы.

Паводле слоў Ігара Карпенкі, укараненне сеткавай формы ўзаемадзеяння дасць магчымасць навучэнцам, студэнтам, магістрантам, аспірантам адной установы адукацыі навучацца ў іншай установе адукацыі, якая мае ўнікальнае навучальнае абсталяванне, сучасныя методыкі або інавацыйныя навучальныя дысцыпліны.

Удзельнікамі сустрэчы сталі больш за 30 маладых вучоных, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці. Гэта прадстаўнікі 20 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Разам з кіраўніком ведамства даследчыкі абмеркавалі перспектывы міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў. Увагу таксама ўдзялілі пытанням камерцыялізацыі навуковых дасягненняў, пошуку інвестараў і дзяржаўнай падтрымкі інавацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі