
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадоўжаны тэрмін і пашыраны пералік удзельнікаў пілотнага праекта па арганізацыі харчавання ў школах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 сакавіка 2023 года нумар 197, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пералік устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ўдзельнічаюць у праекце, дапоўнены двума пунктамі. Гэта пачатковая школа нумар 112 Мінска і пачатковая школа нумар 29 Мінска імя братоў Сянько.
Пілотны праект стартаваў 19 снежня 2022 года. Новай пастановай яго правядзенне прадаўжаецца па 31 мая 2023 года.
Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладаюцца нормы харчавання ва ўстановах - удзельніцах гэтага мерапрыемства.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-