ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 10:33

Пяць аб'ектаў нерухомай маёмасці ў Гомельскай вобласці прададзена з аўкцыёну за тыдзень жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пяць аб'ектаў нерухомай маёмасці ў Гомельскай вобласці прададзена з аўкцыёну за адзін тыдзень жніўня, паведамілі БЕЛТА ў камітэце "Гомельаблмаёмасць".

Два капітальныя будынкі ў Калінкавіцкім раёне прадалі з электронных таргоў у пачатку месяца. Таксама паспяхова прайшлі і наступныя таргі: 4 жніўня прададзена тры аб'екты ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Петрыкаўскім раёнах.

Удзельнікам аўкцыёнаў пашанцавала. "Паколькі на заяўленыя лоты ў іх не было канкурэнтаў, то зарэгістраваныя ўдзельнікі таргоў набылі маёмасць па мінімальна дапушчальнай цане", - расказалі ў камітэце.

Арганізатары аўкцыёнаў прапануюць на бліжэйшы месяц больш за 50 аб'ектаў. Таргі пройдуць з 9 жніўня па 6 верасня. Падрабязны пералік прапануемых да продажу будынкаў з іх параметрамі і характарыстыкамі - у свабодным доступе на сайце камітэта "Гомельаблмаёмасць" у раздзеле "Нерухомая маёмасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі