ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 16:05

Піневіч: у Беларусі прымаюцца сістэмныя меры для захавання кадраў у медыцыне

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прымаюцца сістэмныя доўгайграючыя меры для захавання кадравага патэнцыялу ў медыцыне. Аб гэтым заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што дэфіцыт кадраў у медыцыне назіраецца ў многіх краінах свету. Напрыклад, нямала медыцынскіх вакансій у Расіі. Некаторыя краіны Заходняй Еўропы з-за недахопу ўласных спецыялістаў спрашчаюць допускі на працоўны рынак для медыцынскіх спецыялістаў іншых краін, у тым ліку з Беларусі.

"Мы адказваем сістэмна. На ўзроўні дзяржаўнай падтрымкі. Я лічу, што гэта вельмі эфектыўныя доўгайграючыя меры", - ацаніў дзеянні Беларусі міністр. У іх ліку ён назваў мэтавы набор у медуніверсітэты з асаблівым механізмам паступлення, які дасць магчымасць выяўляць і прыцягваць у ВНУ найбольш адораных выпускнікоў. Сярод такіх мер таксама трансфармацыя кавідных надбавак у даплаты ўсім катэгорыям медперсаналу, магчымасць для медыкаў праз пэўны перыяд часу выкупіць арэнднае жыллё на прымальных умовах.

Далёка не апошнюю ролю адыгрывае і аснашчэнне працоўных месцаў, прафесійная зацікаўленасць медыкаў, перакананы Дзмітрый Піневіч. Ён расказаў, як наведваў бальніцу ў Пінску, дзе ёсць ангіяграфічны цэнтр: "Там моладзь з палаючымі вачамі. Сумняваюся, што яны прамяняюць Пінск на Мінск".

Аднак бываюць сітуацыі, калі ўстановы аховы здароўя супастаўныя па тэрытарыяльным размяшчэнні і аснашчанасці, а замацаванасць спецыялістаў розная. "Многае залежыць ад кіраўніка, - сказаў міністр. - Значыць, напэўна, падыходы розныя, псіхалагічны клімат іншы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі