ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2023, 13:21

Піневіч: структура кардыялагічнай службы ў Беларусі адпавядае пастаўленым задачам

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Структура кардыялагічнай службы ў Беларусі адпавядае пастаўленым задачам, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам "Актуальныя пытанні кардыялогіі, арытмалогіі і кардыяхірургіі" сумесна з пленумам Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На праведзенай нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што якасная медыцынская дапамога павінна быць забяспечана незалежна ад месца пражывання чалавека - у вёсцы ці сталіцы, нагадаў міністр. "З нашага пункту гледжання, структура кардыялагічнай службы ў рэспубліцы пры ўсіх сваіх праблемах (мяркую, яны ёсць ва ўсіх) па вялікім рахунку адпавядае тым задачам, якія перад намі пастаўлены. Кардыялагічная служба пранізвае ўсю вертыкаль - ад сталіцы да абласцей, гарадоў паскоранага развіцця, раённых цэнтраў", - растлумачыў ён.

Міністр даў станоўчую ацэнку рабоце РНПЦ "Кардыялогія", але заўважыў, што гэта ўстанова - галаўная арганізацыя, якая адказвае за развіццё кардыялагічнай дапамогі ў цэлым па краіне. На яго думку, варта вярнуцца да пытанняў, прадугледжаных дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады. Важнейшым пытаннем, паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, застаецца навучанне, паслядыпломная адукацыя не толькі кардыёлагаў, але і сумежных спецыялістаў.

Уся работа павінна быць накіравана на дасягненне такога выніку, як павелічэнне працягласці якаснага жыцця, звярнуў ён увагу. "І блок кардыялагічнай паталогіі пры ўсіх іншых важнейшых напрамках арганізацыі грамадскай аховы здароўя застаецца дамінуючым. Гэта нават пры тым, што з ростам чаканай працягласці жыцця ў нас павялічваецца ўдзельная вага розных відаў анкалагічнай паталогіі", - заўважыў ён.

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Актуальныя пытанні кардыялогіі, арытмалогіі і кардыяхірургіі" сумесна з пленумам Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў будзе праходзіць 25-26 мая ў БДМУ. У яе рабоце прымаюць удзел вядучыя кардыёлагі, кардыяхірургіі, рэнгенэндаваскулярныя хірургі, арытмолагі з Беларусі, дзяржаў СНД, далёкага замежжа. Яны прадставяць дасягненні айчыннай кардыялогіі і кардыяхірургіі, арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні актуальных праблем у галіне прыкладной і фундаментальнай кардыялогіі.

Таксама запрошаны спецыялісты ў галіне транспланталогіі, прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, валеалогіі, арганізацыі і кіравання аховай здароўя, прафесарска-выкладчыцкі склад і спецыялісты ў галіне падрыхтоўкі кадраў для аховы здароўя, спецыялісты ў галіне распрацоўкі і вытворчасці вырабаў медыцынскага прызначэння і лекавых сродкаў, якія прымяняюцца ў кардыялогіі, а таксама студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты.

На пленарных і секцыйных пасяджэннях будуць разгледжаны інавацыйныя тэхналогіі дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі, прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, праведзена секцыя маладых вучоных імя Г.І.Сідарэнкі "Наша будучыня".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі