ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 13:18

Петрышэнка: паэтапна пашыраем прымяненне лічбавых тэхналогій у час уступнай кампаніі

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі паэтапна пашыраецца прымяненне лічбавых тэхналогій у час уступнай кампаніі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, які сёння наведаў БДУІР і паназіраў за ходам прыёму дакументаў у абітурыентаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічбавізацыя пранікае ва ўсе сферы нашага жыцця. Мы бачым, што дзякуючы электроннаму кабінету абітурыенты трацяць менш часу на падачу дакументаў. Думаю, што мы пойдзем і далей. Калі ўвядзём электронны лічбавы подпіс, напэўна, падача дакументаў не будзе патрабаваць фізічнай прысутнасці. Але гэта ў перспектыве. Да гэтага мы ідзём паэтапна, пачынаючы з электроннай чаргі, электронных кабінетаў абітурыентаў. Вынікі залічэння камісія таксама будзе паведамляць у электронным кабінеце", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Цяпер у Беларусі ідзе прыём дакументаў у ВНУ. "Сёння мы назіралі за тым, як у БДУІР арганізаваны падзел патокаў. У тых абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў электронным кабінеце, ёсць асобная чарга, для іх назначаецца час", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У гэтым годзе плануецца прыняць у ВНУ каля 55 тыс. чалавек. У тым ліку для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту - 27,8 тыс. чалавек, на платнай аснове - 27,1 тыс. Для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі плануецца прыняць больш за 39 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі