ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 16:22

"Першы ўдар нашы эканомікі вытрымалі". Эксперт аб санкцыйным націску на Расію і Беларусь

Сяргей Рэкеда. Фота з асабістага архіва
Сяргей Рэкеда. Фота з асабістага архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ўдар эканомікі Беларусі і Расіі вытрымалі, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" гендырэктар Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі (Расія) Сяргей Рэкеда, паведамляе БЕЛТА.

"Мы змаглі пераадолець вельмі важную праблему, якая ў нас была яшчэ некалькі гадоў таму. Гэта дэфіцыт даверу паміж элітамі нашых дзяржаў. І крызісныя ўмовы заўсёды паказваюць, хто ёсць хто, скідваюцца маскі. Стала відавочна, што Расія - гэта сябар Беларусі. Беларусь таксама падтрымлівае Расію ў гэтым процістаянні з Захадам. Мы можам разлічваць адзін на аднаго і абапірацца адзін на аднаго не толькі ў палітычным, геапалітычным плане, але і ў эканамічным", - сказаў Сяргей Рэкеда.

Эксперт канстатаваў: першы ўдар нашы эканомікі вытрымалі. "Таму што з боку ЗША стаўка рабілася менавіта на масіраваны санкцыйны націск, які дапаўняецца яшчэ інфармацыйным і дыпламатычным націскам як на міжнароднай арэне, так і ў сферы мастацтва, спорту, культуры і гэтак далей", - дапоўніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі