
Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая дзяржаўная інтэрнэт-аптэка пачала працаваць у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю РУП "Белфармацыя", якое атрымала ліцэнзію нумар 1 на рознічную рэалізацыю лякарстваў дыстанцыйным спосабам.
Інтэрнэт-аптэка пачала працаваць па адрасе PHARMAMALL.BY. Цяпер можна анлайн заказаць і купіць касметыку, сродкі гігіены, сродкі для поласці рота, сонцаахоўныя сродкі, тавары для дзяцей, харчаванне, медвырабы і тэхніку, а таксама безрэцэптурныя лекавыя прэпараты.
Заказ магчыма атрымаць самастойна ў любой аптэцы аптэчнай сеткі. Другі варыянт - аформіць дастаўку кур'ерам у любы пункт Мінска.-0-