Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2024, 10:34

"Пераможныя рыфмы". Да 80-годдзя Перамогі Саюз жанчын МНС запусціў новы праект
 

Скрыншот відэа МНС
Скрыншот відэа МНС
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўніцы Саюза жанчын МНС запусцілі творча-патрыятычны праект "Пераможныя рыфмы", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

"Пераможныя рыфмы" - так жанчыны-ратавальнікі назвалі праект, у якім падзеляцца самымі пранікнёнымі і любімымі для іх радкамі лірыкі, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны і Перамогі.

Гэта ініцыятыва прадоўжыць традыцыю, якую Саюз жанчын МНС пачаў праектамі "Вайна праз жаночыя сэрцы", "Жаночы твар Перамогі", "Акорды Перамогі", - традыцыю выказваць павагу і ўдзячнасць героям праз творчасць і шчырыя эмоцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі