ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 23 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2021, 12:50

Паўлоўскі: мінута маўчання - магчымасць усвядоміць наша мінулае, цяперашняе і будачае

У час акцыі
У час акцыі

22 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская мінута маўчання - магчымасць усвядоміць наша мінулае, цяперашняе і будучае. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Уладзімір Паўлоўскі ў час акцыі "Памяць сэрца", якая прайшла апоўдні на плошчы Славы ў Магілёве.

"Мы вырашылі далучыцца да рэспубліканскай мінуты маўчання акцыяй "Памяць сэрца". Штатныя работнікі абласной і гарадской арганізацый і актыў БРСМ такім чынам вырашылі ўшанаваць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Запаліць лампадкі і ў думках звярнуцца да кожнага загінулага салдата і камандзіра, сваякоў, якія аддалі жыцці за наша цяперашняе - незалежную краіну, чыстае неба над галавой і магчымасць гадаваць дзяцей у мірны час", - сказаў Уладзімір Паўлоўскі.

Паводле слоў першага сакратара, юнакі і дзяўчаты актыўна далучыліся да акцыі. "Мінута маўчання ў такі сумны дзень - гэта магчымасць яшчэ раз усвядоміць, як нам пашанцавала жыць на гэтай зямлі сёння. Мы наследнікі Вялікай Перамогі. Нам дастаўся ад продкаў цудоўны край, і толькі нашымі намаганнямі, сумленнай і адказнай працай мы можам зрабіць не толькі цяперашняе, але і будучае яшчэ лепшым, - падкрэсліў Уладзімір Паўлоўскі. - Цяпер мы бачым націск на нашу дзяржаву - іншыя краіны спрабуюць умешвацца ва ўнутраныя справы рэспублікі, уводзяць санкцыі. Але, я ўпэўнены, мы справімся і пераадолеем гэта. Захаваўшы сваю краіну і гордае імя нашага народа, мы зробім усё, як завяшчалі нам нашы дзяды і прадзеды, якія прайшлі вайну. Мы будзем абараняць і берагчы сваю Айчыну, вырашаць праблемы мірным і цывілізаваным шляхам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі