ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2023, 18:34

Парывісты вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 мая

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і дажджы чакаюцца ў Беларусі 18 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па захадзе месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, ноччу з пераходам на паўночны 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па захадзе да 16 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе, а ўдзень - ад плюс 10 градусаў па захадзе да плюс 27 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі