ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 31 мая 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2023, 17:12

Парадак уліку аб'ёмаў пабудаваных або рэканструяваных прыватных дамоў вызначаны ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны парадак уліку аб'ёмаў пабудаваных або рэканструяваных прыватных дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 14 лютага 2023 года нумар 9, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прававым актам зацверджана палажэнне, якім вызначаны парадак уліку аб'ёмаў завершаных будаўніцтвам або рэканструяваных у адпаведнасці з нормамі ўказа Прэзідэнта ад 13 чэрвеня 2022 года нумар 202 грамадзянамі за кошт уласных сродкаў аднакватэрных жылых дамоў і нежылых капітальных пабудоў пятага класа складанасці.

У выпадку наяўнасці ў грамадзяніна поўнага пакета дазвольнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, такія аб'екты прымаюцца ў эксплуатацыю.

Рэспубліканская арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю прадастаўляе аблвыканкамам звесткі аб адпаведных аб'ектах будаўніцтва, якія змешчаны ў рэестры характарыстык нерухомай маёмасці. У сваю чаргу аблвыканкамы накіроўваюць гэту інфармацыю не пазней за 10 чысло месяца, што ідзе за месяцам, у якім яна была атрымана, у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, на тэрыторыі якіх ажыццяўляліся ўзвядзенне або рэканструкцыя аб'екта будаўніцтва.

Для ўліку аб'ёмаў гэтых аб'ектаў будаўніцтва выканкам разлічвае кошт асноўных сродкаў па аб'ектах будаўніцтва, кошт будаўніча-мантажных работ, крыніцы фінансавання будаўніцтва аб'екта (сродкі насельніцтва і (або) крэдыты банкаў). Пры адсутнасці такой інфармацыі крыніцай фінансавання пазначаюцца ўласныя сродкі грамадзян.

Выканкам уносіць вышэйназваную інфармацыю ў тэрытарыяльны пашпарт аб'екта, завершанага будаўніцтвам або рэканструяванага грамадзянінам аднакватэрнага жылога дома і нежылых капітальных пабудоў пятага класа складанасці, па ўстаноўленай форме і прымае рашэнне аб яго зацвярджэнні.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі