ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2023, 15:18

Пахаладанне, кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Якім будзе пачатак чэрвеня ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пахаладанне ў выхадныя, кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі з 2 па 7 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Калі першы дзень каляндарнага лета ініцыятыва ў надвор'і яшчэ будзе належаць вобласці павышанага атмасфернага ціску, то ўжо ў пятніцу карэктывы ў надвор'е ўнясе атмасферны фронт са Скандынавіі, за якім, пачынаючы з паўночных раёнаў, у нашу краіну імкнецца халоднае паветра паўночных шырот. У бліжэйшыя выхадныя стане халадней ужо ў большасці раёнаў Беларусі. Таксама ўзмоцніцца начное выстуджванне. У краіну зноў вернецца пагроза замаразкаў, таму варта паклапаціцца аб укрыцці цеплалюбівых і квітучых раслін", - падкрэслілі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 2 чэрвеня, уначы пераважна па паўночнай палавіне, удзень месцамі па краіне, а па паўднёвым усходзе - на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах прагназуюцца навальніцы, месцамі будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, удзень - ад плюс 10 па поўначы да плюс 26 па паўднёвым усходзе.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у выхадныя пахаладае.

У суботу, 3 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, месцамі будуць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Удзень чакаецца плюс 13-20.

У нядзелю, 4 чэрвеня, надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература дасягне плюс 1-6 градусаў, месцамі будуць замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём будзе плюс 16-23.

Паводле папярэдняга прагнозу, халаднаватым будзе і пачатак наступнага рабочага тыдня.

У панядзелак, 5 чэрвеня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-12 градусаў, днём - плюс 15-22 градусы. Па поўдні паветра прагрэецца да плюс 26 градусаў.

У аўторак, 6 чэрвеня, уначы і раніцай месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень пераважна без ападкаў. У начны час у асобных раёнах сгусціцца слабы туман. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 4 градусаў па паўночным захадзе да плюс 12 па паўднёвым усходзе. Днём слупок тэрмометра павысіцца да плюс 18-24, а па поўдні - да плюс 27 градусаў.

У сераду, 7 чэрвеня, чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, днём - ад плюс 21 да плюс 28.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі