Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2024, 19:23

Падыходы да сумеснай работы мытных службаў Беларусі і Ірана абмеркавалі ў ДМК

Фота ДМК
Фота ДМК
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі абмеркавалі ў Дзяржаўным мытным камітэце актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва мытных службаў Беларусі і Ірана. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

У час сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасцей па вырашэнні канкрэтных пытанняў нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння, узгаднілі падыходы да далейшай сумеснай работы мытных службаў Беларусі і Ірана.

Узаемавыгадныя адносіны паміж Беларуссю і Іранам, якасны ўзровень гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пацвярджаюць статыстычныя даныя па стабільным росце тавараабароту.

"У маі 2018 года падпісана часовае пагадненне, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Ісламскай Рэспублікай Іран. А ў канцы 2023 года зацверджана пастаяннае пагадненне, якое цяпер праходзіць працэдуру ратыфікацыі. Для садзейнічання спрашчэнню міжнароднага гандлю ў канцы 2019 года паміж урадам Беларусі і ўрадам Ірана падпісана пагадненне аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю. Усё гэта з'яўляецца асновай для павышэння эфектыўнасці мытнага адміністравання тавараў і транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца паміж нашымі дзяржавамі, а таксама пашырэння прававой базы", - адзначылі ў ДМК.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі