Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2024, 10:54

Новыя сатуратары ўстаноўлены ў васьмі цэхах Мінскага трактарнага завода

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя сатуратарныя апараты ўстаноўлены ў васьмі цэхах Мінскага трактарнага завода, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"Дванаццаць аўтаматаў газіраванай вады беларускай вытворчасці былі закуплены ў канцы мінулага года для замены адпрацаванага свой эксплуатацыйны тэрмін абсталявання. Яны ўстаноўлены ў цэхах і ўведзены ў эксплуатацыю", - расказаў намеснік галоўнага энергетыка - начальнік цеплатэхнічнага аддзела ўпраўлення галоўнага энергетыка Максім Семяніда.

Новыя апараты, якія дазваляюць пад ціскам насычаць ваду вуглякіслым газам, з'явіліся ў ліцейным цэху нумар 1, тэрмічным і прэсавым цэхах, цэху кабін, цэху апрацоўкі і афарбоўкі трактароў, механічным цэху нумар 1, цэху выпрабаванняў і цэху нумар 91.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі