ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 09:01

Натарыусы Беларусі 2 снежня пракансультуюць бясплатна

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі 2 снежня будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты Юрый Лукашэвіч.

У рэспубліканскай дабрачыннай акцыі да Дня юрыста прымуць удзел усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны. На працягу рабочага дня, звярнуўшыся асабіста або пазваніўшы па тэлефоне натарыусу, можна будзе атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Можна пацікавіцца пытаннямі афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў. Кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць дыстанцыйна з прымяненнем сродкаў відэасувязі (праз мэсэнджары).

Правядзенне такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэта такіх мерапрыемстваў - забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню прававой культуры і прававой дасведчанасці насельніцтва.

У 2022 годзе натарыусы краіны правялі ўжо восем рэспубліканскіх акцый, у ходзе якіх амаль 22 тыс. грамадзян атрымалі бясплатную прававую дапамогу.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі