Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2024, 19:41

На выбарах дэпутатаў у Беларусі акрэдытавана 235 наглядальнікаў з краін СНД

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выбарах дэпутатаў акрэдытаваны 235 наглядальнікаў з краін СНД. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны сакратар СНД, кіраўнік Місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў па выніках сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у нас акрэдытаваны 235 наглядальнікаў з краін СНД, за выключэннем Малдовы і Украіны. Таму даволі прадстаўнічая місія", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг 22 студзеня. "Яна працуе ўжо месяц. Гэта супрацоўнікі Выканкама СНД, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Беларусі, людзі вопытныя. А ў склад асноўнай місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў увойдуць яшчэ парламентарыі краін СНД, у тым ліку вядомыя, - адзначыў кіраўнік місіі. - Я, напрыклад, перад ад'ездам з Масквы (у Мінск. - Заўвага БЕЛТА) размаўляў з Канстанцінам Касачовым, які будзе ўзначальваць групу наглядальнікаў ад МПА СНД. Дэпутат Дзяржаўнай думы Канстанцін Затулін збіраецца прыехаць, старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін. З іншых рэспублік СНД таксама прыедуць вядомыя і дастойныя прадстаўнікі, у тым ліку і кіраўнікі ЦВК".-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі