
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спіс прапаўшых на Эльбрусе беларусаў сфарміраваны, пошукавыя работы прадаўжаюцца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"На гэты час спіс прапаўшых беларусаў сфарміраваны. Дакладныя даныя ўстанаўліваюцца. Кампетэнтнымі службамі Расіі прадаўжаюцца пошукавыя работы", - праінфармавалі ў МЗС.
У ведамстве нагадалі: калі грамадзяне вырашылі ажыццявіць узыходжанне на Эльбрус або зрабіць іншае самастойнае падарожжа ў горы гэтага рэгіёна, то ім неабходна зарэгістравацца ў МНС Расіі, каб ратавальнікі ведалі аб іх планах і ў выпадку неабходнасці былі гатовы апынуцца побач.
Як паведамлялася, у 9.20 23 мая ў аператыўную дзяжурную службу цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы паступіла інфармацыя, што ў Карачаеўскім раёне, на заходнім схіле гары Эльбрус, прапала група турыстаў з 6 чалавек. Турысты з Рэспублікі Беларусь, у падраздзяленнях МНС Расіі група не была зарэгістравана.-0-