
Фота з архіва
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя, якая з'явілася ў польскіх СМІ аб выкліку ў МЗС Польшчы часовага паверанага ў справах Беларусі ў гэтай краіне не адпавядае сапраўднасці. Аб гэтым БЕЛТА заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
"Ні ўчора, ні сёння беларускага дыпламата на размову не запрашалі. Разглядаем гэты ўкід як чарговую інфармацыйную правакацыю, накіраваную на стварэнне напружанасці ў двухбаковых адносінах", - падкрэслілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"Што датычыцца затрыманых у Польшчы трох беларускіх грамадзян, то пакуль польскім бокам не прадастаўлена ні аднаго факта, які пацвярджае іх нібы шпіёнскую дзейнасць", - дадалі ў міністэрстве.-0-