Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2024, 12:20

"Мы працуем як адна каманда і робім адну вялікую справу". Акуловіч аб рабоце беларускіх СМІ

28 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Мы працуем як адна каманда і робім адну вялікую справу. Такой думкай аб рабоце беларускіх СМІ з журналістамі падзялілася генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч перад пачаткам Форуму медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма Форуму медыйнай супольнасці стартавала ў Магілёве з ускладання кветак да Вечнага агню на плошчы Славы, удзел у якім прынялі прадстаўнікі адміністрацыі Прэзідэнта і кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх СМІ. "Прыемна, што гэты дзень пачынаецца тут, на плошчы, - падкрэсліла Ірына Акуловіч. - Магіляўчане памятаюць, як яна называлася раней - Савецкая, а цяпер гэта плошча Славы. Я яшчэ па школе памятаю, як тут стаяў пост нумар 1, і наш клас таксама стаяў на гэтым пасту. Гэта асаблівае месца: тут ніколі не гас Вечны агонь, ніколі не спынялася работа паста. І для Магілёва гэта вельмі знакавае месца. Мы гаворым пра патрыятызм перш за ўсё, і гэты Форум - асаблівы".
"Кіраўнік дзяржавы сустракаўся з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ, і гэта сустрэча была не адзінай, але я не памятаю, каб вось так, усёй краінай - з кіраўнікамі рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, - прадоўжыла яна. - Мы працуем як адна каманда: у нас адны задачы, мы робім адну вялікую справу. Цяпер, у век інфармацыйных войнаў, як гаворыць Прэзідэнт, трэба проста працаваць усім разам, асабліва журналістам. Мы цудоўна разумеем, што ад нашай энергіі і любові да Радзімы - да малой і вялікай, да сваёй прафесіі і людзей, з якімі мы маем стасункі, залежыць тое, як мы пададзім матэрыял і раскажам пра тое, што адбываецца, бо калі мы не раскажам - раскажуць іншыя".

Паводле слоў Ірыны Акуловіч, сёння асноўная задача СМІ - працаваць перш за ўсё ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. Гэта чужыя пляцоўкі, на якіх актыўна працуюць апаненты, аднак у гэтых умовах задача беларускіх журналістаў - працаваць яшчэ актыўней.
Яна таксама падкрэсліла, што з боку Прэзідэнта заўсёды адчуваецца магутная энергетыка і моцная любоў да Радзімы, таму на такіх сустрэчах з першых хвілін ужо ўсе ўключаюцца ва ўзаемадзеянне і атрымліваецца адзінае духам і імкненнем цэлае. "Мне здаецца, гэта будзе эмацыянальная і яркая сустрэча, вельмі важная ў гэты перыяд, дзе мы будзем усе разам", - рэзюмавала яна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі