ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2020, 12:49

МУС зацвердзіла рэгламент работы сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзіла рэгламент функцыянавання рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі. Гэта прадугледжана пастановай МУС ад 1 лістапада 2019 года нумар 296, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Рэгламент вызначае пытанні функцыянавання сістэмы, яе структуру, функцыянальныя магчымасці, патрабаванні, што прад'яўляюцца да яе элементаў. Ён таксама ўстанаўлівае механізм узаемадзеяння паміж тэхнічным аператарам сістэмы маніторынгу, аператарамі Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных (РЦАД), адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных (АРСПД) і апаратнага комплексу РЦАД, карыстальнікамі і абанентамі сістэмы маніторынгу, іншымі асобамі.

Акрамя таго, у дакуменце прапісаны парадак эксплуатацыі праграмнай платформы сістэмы маніторынгу і апаратнага комплексу РЦАД, формы дакументаў, што выкарыстоўваюцца тэхнічным аператарам пры арганізацыі падключэння абанентаў да сістэмы маніторынгу.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі